Выйшаў на волю палітвязень Міхаіл Беркас, які быў асуджаны за графіці ў Оршы
Міхаіл быў асуджаны на 1 месяц арышту за тое, што нанёс некалькі графіці з надпісамі «Жыве Беларусь», «3%» на будынках у аршанскім мікрараёне Заходняя, паведамляе «Наша Ніва».
![mihas3_sm06v.png mihas3_sm06v.png](/img/v1/images/mihas3_sm06v.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Графіці з'явіліся на краме, табакерцы, на будынку дома састарэлых. Сваё зняволенне Міхаіл Беркас адбываў у СІЗА №2 у Віцебску.
Сёння, 10 красавіка, малады чалавек выйшаў на волю.