Выйшла на волю фігурантка «карагоднай справы» Марына Глазава

Настаўніца Марына Глазава адбыла свой тэрмін па «карагоднай справе». Жанчына стала першай, хто па гэтай справе апынуўся ў СІЗА.

Марына Глазава

Марына Глазава


У СІЗА па так званай «карагоднай справе» 26-гадовая настаўніца Марына Глазава правяла два месяцы, пасля чаго была пераведзеная пад «хатні арышт».
Глазаву судзілі ў першай групе — тады суддзя Святаслаў Каліна прысудзіў жанчыне 1,5 года «хатняй хіміі» (Марыне залічылі час знаходжання ў СІЗА), увесь свой тэрмін настаўніца адбыла.
«Карагодная справа» стала самай масавай палітычнай справай у гісторыі Беларусі. Па ёй асудзілі ўжо 116 чалавек. Зараз судзяць дванаццатую групу, у якую ўваходзяць адзінаццаць чалавек. Працэс над імі працягнецца ў Брэсце 25 красавіка, справу разглядае суддзя Жабінкаўскага раённага суда Людміла Рубашэўская.