Выйшла на волю Вольга Брыцікава. Сёлета яна правяла на «сутках» 105 дзён
Пра вызваленне старшыні незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве «Нафтан» Вольгі Брыцікавай паведамілі праваабаронцы.
![photo_2022_12_01_20_45_14.jpg photo_2022_12_01_20_45_14.jpg](/img/v1/images/photo_2022_12_01_20_45_14.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вольгу Брыцікаву затрымалі 1 лістапада. Затым ёй двойчы прызначалі па 15 сутак арышту. За кратамі Вольга абвяшчала галадоўку — прычынай стала парушэнне яе правоў, а таксама адмова супрацоўнікаў ізалятара перадаваць ёй перадачы ад сваякоў.
За няпоўны 2022 год Брыцікава правяла за кратамі 105 сутак —
з іх вясной 75 сутак запар.
Раней, калі з'явілася інфрмацыя пра перавод Вольгі ў СІЗА Віцебска, узніклі меркаванні, што на яе завялі крцмінальную справу. Але гэта не спраўдзілася.
Таксама паведамлялася, што падчас адбыцця Вольгай «сутак» затрымлівалі яе сына Ягора, які як раз вярнуўся з войска і прадстаўляў інтарэсы жанчыны ў судзе. Аднак пазней хлопца адпусцілі.
![Вольга Брыцікава — пра свае 75 сутак Вольга Брыцікава: «Я выступала супраць вайны, што ў гэтым дрэннага?!»](/img/v1/images/volga_brycikava.jpg.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)