Выйшла серыя паштовак прысвечаных палітвязням

Прадстаўнікі гродзенскай крамы «Адметнасць» выпусцілі серыю паштовак, грошы з продажу якіх пойдуць на падтрымку палітзняволеных у Беларусі.

p2_1024x715.jpg

Пра паштоўкі распавядае грамадскі актывіст і ўладальнік «Адметнасці» Сяргей Верамеенка:

— У краме «Адметнасць» з’явіліся новыя паштоўкі — паштоўкі з выявамі палітвязняў, а таксама значных падзей. Паштоўкі можна атрымаць за сімвалічную суму, ахвяраваўшы на падтрымку нашых палітвязняў, а таксама іх родных. Прапануем усім прыходзіць выказваць сваю грамадзянскую падтрымку людзям.

Сяргей Верамеенка канстатуе, што ўжо цягам апошніх некалькі месяцаў у краме можна дапамагчы палітвязням Беларусі:

— Грошы збіраюцца пад ведамасць, кожны грамадзянін, каторы прыходзіць, можа пакінуць любую суму, ён распісваецца ў ведамасці. Таксама мы маем усе распіскі ад тых людзей, якія атрымліваюць беззваротную дапамогу з гэтых ахвяраванняў.

Гродзенцы праз краму «Адметнасць» збіралі грошы на штрафы ўдзельнікам «Ланцугоў незалежнасці, а таксама палітзняволеным, што зараз знаходзяцца за кратамі па так званай «Справе Ціханоўскага».


www.racyja.com