Шчэцін, Познань, Гданьск — Польшча паўстала за Беларусь
19 ліпеня ў польскіх гарадах Шчэціне, Познані і Гданьску прайшлі акцыі на знак салідарнасці з Беларуссю. Акцыі адбыліся ў той самы час, калі ў Мінску праходзіў супольны пікет Святланы Ціханоўскай з аб’яднанымі штабамі Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Акцыя салідарнасці ў Гданьску. Фота з фэйсбука «Рада БНР»
У Шчэціне гэта ўжо трэцяя акцыя салідарнасці з Беларуссю. У ёй узялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Ужо традыцыйнае шэсце прайшло цэнтральнымі вуліцамі горада.
Фота Алега Мамонькі
У Познані таксама прайшла чарговая беларуская акцыя, у якой бралі ўдзел каля сотні чалавек. Падчас яе познаньскія беларусы зладзілі акцыю «Лісты Салідарнасці для Беларусі», дзе кожны мог напісаць палітвязню.
Фота Ксеніі Тарасевіч
У Гданьску, калысцы польскай «Салідарнасці», таксама прайшла акцыя ў падтрымку Беларусі.
Фота з фэйсбука «Рада БНР»