Выкладчыца МДЛУ, якую затрымалі падчас суда над Калеснікавай і Знакам, атрымала 14 сутак арышту
Яшчэ адной дзяўчыне прысудзілі 30 сутак, паведамляе «Студэнцкая думка».

Выкладчыцу МДЛУ Валерыю Крамянеўскую затрымалі ў пятніцу
каля суда, дзе праходзяць пасяджэнні па справе Марыі Калеснікавай і Максіма
Знака. Учора стала вядома, што яе асудзілі на 14 сутак.
Васямнаццацігадовай Аляксандры Мішчанка, затрыманай разам з
Валерыяй, далі 30 сутак. Абедзве дзяўчыны цяпер знаходзяцца на Акрэсціна.