Вызвалены Дзяніс Мазько
На волю выйшаў берасцеец Дзяніс Мазько, якога затрымалі разам з бацькам Майсеем, які пратэставаў супраць акумулятарнага завода ў Брэсце, па «справе аб выбухоўцы».
![Дзяніс Мазько: Фота: Брэсцкая газета. Дзяніс Мазько: Фота: Брэсцкая газета.](/img/v1/images/mazko_dzianis.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзяніс Мазько: Фота: Брэсцкая газета.
Пра гэта паведаміла яго жонка ў Viber-канале праціўнікаў запуску акумулятарнага завода пад Брэстам.
Праваабаронца Раман Кісляк паведаміў БелаПАН , што Дзяніса Мазько вызвалілі 7 красавіка ў 19.00.
На думку пратэстоўцаў і праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, хутчэй за ўсё, невядомыя спрабавалі зладзіць правакацыю ў дачыненні да Майсея і Дзяніса, каб дэзарганізаваць пратэстны рух:
— Каб па балючым месцы ўдарыць, каб усё развалілася і перастала дзейнічаць. Але ў гэтым выпадку яны памыляюцца, таму што ўсе людзі, якія прымаюць удзел у змаганні супраць гэтага завода, кожны сам па сабе робіць тое, што лічыць патрэбным, тое, што можа рабіць. Калі трэба, яны і свае сродкі ў гэта ўкладваюць, дзейнічаюць адпаведна сваім перакананням. Таму адсутнасць аднаго змагара не паўплывае на ўвесь рух у цэлым.
Майсей Мазько, бацька Дзяніса, выйшаў на волю днём раней. Абодвух затрымлівалі ў межах крымінальнай справы, звязанай з рэчамі, падобнымі да боепрыпасаў, якія знайшлі супрацоўнікі ДАІ ў аўтамабілі, за стырном якога знаходзіўся Майсей Мазько. Бацька і сын з’яўляюцца актывістамі ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва завода АКБ.
Паводле www.racyja.com,
БелаПАН