З Беларусі сыходзіць адзін з самых паспяховых стартапаў Казахстана
Услед за бізнесоўцам Кайратам Баранбаевым, які страціў франшызу Mcdonald's, з Беларусі сыходзіць яшчэ адзін казахстанскі інвестар. У гэты раз з IT-сферы. Як стала вядома Office Life, свой бізнес тут закрывае стваральнік анлайн-платформы Smart Satu Балатбек Аспанаў.
![6e8e610c66a72d9f437166641e6e5a4a.jpg 6e8e610c66a72d9f437166641e6e5a4a.jpg](/img/v1/images/6e8e610c66a72d9f437166641e6e5a4a.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мясцовая кампанія «СмартСатуЛаб», якая з 2018 года была адзіным рэзідэнтам Парка высокіх
тэхналогій з казахстанскім капіталам, цяпер праходзіць ліквідацыю.
Анлайн-платформа,
частку распрацоўкі якой Балатбек Аспанаў у сярэдзіне 2010-х даверыў беларускім
праграмістам, забяспечвае прамыя кантакты пастаўшчыкоў з рытэйлерамі і
рэстаратарамі. Акрамя Казахстана, яе паслугі даступныя ў Расіі, Турцыі,
Сінгапуры, ААЭ і ЗША.
Smart Satu
называецца адным з самых буйных і паспяховых стартапаў Казахстана. Ацэнка яго капіталу — $40 млн.
![З пачатку года РБ страціла 13 тысяч айцішнікаў З пачатку года Беларусь страціла 13 тысяч супрацоўнікаў ІТ-сектара](/img/v1/images/006d2d43aecc0243ab7c34760cd325f3.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Варта адзначыць, што якраз сёння Лукашэнка сустракаўся з кіраўніцтвам ПВТ, дзе зноў раскрытыкаваў айцішнікаў за пратэсную актыўнасць у 2020 годзе. Разам з тым менеджары Парка бадзёра справаздачыліся перад ім, маўляў справы ў ІТ-сектары ідуць добра, а будуць яшчэ лепей. Пад гэтую рыторыку акурат і стала вядома пра сыход буйнага казахстанскага стартапу.