З СІЗА КДБ выпусцілі на волю дваіх удзельнікаў сустрэчы з Лукашэнкам

Юрыя Васкрасенскага, сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, а таксама дырэктара ІТ-кампаніі PandaDoc Дзмітрыя Рабцэвіча выпусцілі з СІЗА КДБ, паведамляе tut.by.

photo_2020_10_10_16_38_49_0.jpg


Сябру ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, бізнесоўцу  Юрыю Васкрасенскаму і дырэктару ІТ-кампаніі PandaDoc Дзмітрыю Рабцэвічу змененая мера стрымання. Яны цяпер пад хатнім арыштам.

Інфармацыя пра гэта была агучаная ў «Галоўным эфіры» на тэлеканале «Беларусь 1». Палітзняволеных выпусцілі на наступны дзень пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ.

Са словаў Васкрасенскага, сустрэча з Лукашэнкам, хоць і праходзіла месцамі на падвышаных танах, але скончылася канструктыўна.

Бізнесовец сказаў, што яму даручылі рыхтаваць прапановы да паправак у Канстытуцыю і выкласці падыходы па вызваленні шэрагу асоб, якія «аказаліся не так грамадска небяспечнымі для нашай краіны, як здаваліся на першым этапе».

Дзмітрый Рабцэвіч мае намер працягваць займацца бізнесам, таму што ў структуры Парку высокіх тэхналогій "створаныя ўсе ўмовы, каб плаціць нармальныя заробкі, развівацца, будаваць будучыню разам".