З 1 кастрычніка можна атрымаць двухгадовую турыстычную візу ў Польшчу
З 1 кастрычнік 2014 года грамадзяне Беларусі змогуць падаваць дакументы на атрыманне двухгадовай турыстычнай візы.
Каб мець магчымасць падаць дакументы на двухгадовую турыстычную візу трэба выканаць наступныя ўмовы:
заяўнік мусіць мець не менш за 2 шэнгенскіх візы на працягу апошніх 3 гадоў (адна з іх польская), якія былі выдадзеныя з турыстычнай мэтай.
Адпаведнае паведамленне размешчана на сайце пасольства Польшчы ў Мінску.
Беларусь і Польшча актывізавалі супрацоўніцтва не толькі ў дыпламатычнай, але і ў эканамічнай сферы. У прыватнасці, у час Беларуска-польскага эканамічнага форуму
"Добрасуседства-2014", які праходзіць у Брэсце, першы намеснік кіраўніка Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Вячаслаў Рэут заявіў, што па выніках бягучага года
бакі плануюць павысіць тавараабарот на 20 %. Паводле яго слоў, тавараабарот павінен скласці каля 3 мільярдаў доларащ, і для дасягнення гэтага паказчыка ёсць усе перадумовы.
У сваю чаргу кіраўнік Польска-беларускай ГПП Казмеж Здуноўскі паведаміў пра зацікаўленасць польскага бізнесу ва ўзаемадзеянні з усім рэгіёнамі Беларусі, а не толькі памежынмі. Ён падкрэсліў, што ўваходжанне рэспублікі ў Еўразійскі эканамічны саюз мае для Польшчы істотнае значэнне, у тым ліку ў плане развіцця дзелавога супрацоўніцтва.