Польшча здабыла газавага саюзніка ў Eўропе
Лісабон падтрымаў Варшаву ў намаганні скараціць залежнасць ад расійскага газу.

Гэта вынік першага дня сустрэч у рамках Групы Arraiolos, якія адбываюцца ў партугальскай Бразе.
Іншымі важнымі тэмамі нефармальных размоў стала сітуацыя ва Украіне ды энергетычная бяспека Еўропы. З польскага боку ў размовах бярэ ўдзел прэзідэнт краіны Браніслаў Камароўскі. Польскі лідар навязаў узорныя адносіны з партугальскім кіраўніком Анібалам Сільвам. Камароўскі падтрымаў ідэю, каб Партугалія стала еўрапейскімі варотамі для паставак газу з іншых кантынентаў, каб Еўразвяз змог вызваліцца ад газавай залежнасці ад Масквы.
Гэта працяг чэрвеньскай ініцыятывы Варшавы, Лісабону і Мадрыду, якія прадставілі еўрапейскім партнёрам альтэрнатыўныя крыніцы блакітнага паліва. www.radyjo.net