З пачатку года насельніцтва Мінска павялічылася амаль на 6,7 тысяч чалавек

Як паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска, па стане на 1 ліпеня колькасць жыхароў Мінска склала 1 млн. 928,5 тыс. чалавек, павялічыўшыся ў параўнанні з пачаткам года на 6 тыс. 680.



minsk_natoup.jpg

Натуральны прырост насельніцтва ў першым паўгоддзі склаў 2.522 чалавека. У студзені - чэрвені ў Мінску нарадзілася 11 тыс. 147 дзяцей, памерла — 8 тыс. 625 чалавек. У цэлым па горадзе лік народжаных перавысіў колькасць памерлых на 29,2% (у першым паўгоддзі 2013 года — на 23,3%).
Колькасць зарэгістраваных шлюбаў у першым паўгоддзі гэтага года вырасла на 3% у параўнанні з такім жа перыядам мінулага, колькасць разводаў — на 1,2%. У гэтым годзе на адну тысячу шлюбаў прыпадала 547 разводаў, тады як у мінулым — 557 разводаў.
Міграцыйны прырост насельніцтва склаў 4 тыс. 158 чалавек і зменшыўся ў параўнанні з леташнім аналагічным перыядам на 1 тыс.195 (на 22,3%).

БелаПАН