За БЧБ сцяг — штраф, за чырвона-зялёны — папярэджанне

Пра тое як суда пакараў айцішнікаў піша Віцебская вясна.

Фота: Віцебскі кур'ер

Фота: Віцебскі кур'ер


У Віцебскім ІЧУ 27 жніўня прайшлі суды над затрыманымі напярэдадні ўдзельнікамі "ланцуга салідарнасці «на праспекце Будаўнікоў каля ГЦ»Амега". Чацвёра гараджан прызнаныя вінаватымі па арт. 23. 34 Каап: аштрафаваныя трое, адзін папярэджаны.
Анастасія Галавінец, Яна Шэцікава, Андрэй Дробыш і Канстанцін Клімянок былі затрыманыя 26 жніўня падчас акцыі салідарнасці айцішнікаў. Яны правялі суткі ў ІЧУ.
Іх справы павінен быў разгледзець суд Першамайскага раёна. Але, як растлумачылі ў Сакратарыяце, 27 жніўня суд быў перагружаны, таму слуханні прызначылі на месцы — у ІЧУ.
Справы разглядала суддзя Наталля Карабліна.
Анастасія Галавінец, якая стаяла ў «ланцугу» з чырвона-зялёным сцягам, атрымала папярэджанне за парушэнне закона Аб масавых мерапрыемствах. 22-гадовая Яна Шэцікава трымала бел-чырвона-белы сцяг, і яе аштрафавалі. Дзяўчына прызналася, што нават не запомніла, на якую суму, бо вельмі хвалявалася на судзе.
Супрацоўнік IT-кампаніі ЕРАМ Клімёнак Канстанцін аштрафаваны на 2 базавыя велічыні (54 рубля). Андрэй Дробыш аштрафаваны на 5 базавых велічынь (135 рублёў).