Звольніўся выкладчык журфака БДУ. Ён выступаў супраць гвалту і беззаконня
У Беларускім дзяржаўным універсітэце — чарговае палітычнае звальненне, піша ТГ-канал «Студэнцкая думка». «Па пагадненні бакоў» з факультэта журналістыкі сышоў кандыдат філалагічных навук, дацэнт Аляксандр Дуброўскі.
Да звальнення ён працаваў на кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання.
Паведамляецца, што загадчык кафедры Віктар Іўчанкаў
абвінаваціў Дуброўскага ў парушэнні карпаратыўнай этыкі. Падставай для гэтага
быў подпіс выкладчыка пад калектыўным зваротам супраць гвалту і беззаконня.
Гэта Дуброўскі сам пацвердзіў у сацсетках: «Так, тэма
маіх подпісаў пад зваротам гучала, роўна як і тэма парушэння мной "карпаратыўнай этыкі"».
На журфаку БДУ Аляксандр Дуброўскі адпрацаваў 11 гадоў.
Паводле «Еўрарадыё».