За пратэсты ў жніўні-2020 і падпіскі. Затрымалі бізнес-аналітыка EPAM
У телеграм-каналах з'явілася інфармацыя аб затрыманні бізнес-аналітыка EPAM Дзяніса Насура, піша dev.by.

У «пакаянным» відэа ён распавядае, што ў жніўні 2020 года браў удзел у пратэстах, быў падпісаны на тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, агучвае памер заробку, кажа, што ў яго чацвёра дзяцей, і ён пабудаваў кватэру «часткова з дапамогай дзяржавы, часткова са сваіх сродкаў».
Паводле інфармацыі крыніц, Дзяніса Насура судзілі 10 снежня паводле арт. 19.11 ч. 2 КаАП («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Па прысудзе бізнес-аналітык EPAM атрымаў 13 сутак арышту.