За суткі ў Беларусі выявілі 1493 новыя выпадкі COVID-19
Усяго ў краіне за суткі выяўлена 1493 выпадкі каронавірусу. З пачатку пандэміі пацверджана 696 220 дыягназаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Выпісаныя за дзень 1699 чалавек. У цэлым ачунялымі лічацца 688 890 чалавек. Былі выяўленыя першыя заражэнні штамам Амікрон, піша REFORM.by.
За суткі памерлі 15 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ў афіцыйнай статыстыцы ўжо 5543 смяротныя выпадкі.
У краіне зрабілі амаль 11 млн тэстаў, у тым ліку 27 593 за суткі.