
Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя краіны, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на агенцтва АР.
Абмежаванні, якія першапачаткова планавалася ўвесці ў дзеянне 3 студзеня, пачнуць дзейнічаць раніцай у чацвер, 30 снежня, пасля таго, як штодзённая колькасць заражэнняў у аўторак узрасла амаль да 22 тысяч. Гэтая лічба больш чым удвая перавышае рэкорд, зафіксаваны ў папярэдні дзень.
Новыя каранцінныя меры ўключаюць у сябе абавязковае выкарыстанне масак з высокай ступенню абароны ў супермаркетах і грамадскім транспарце, змяненне раскладу і дадатковы загад працаваць дома для дзяржаўных службоўцаў.
Таксама прадугледжваюцца строгія абмежаванні колькасці гледачоў на спартыўных аб'ектах.
Забаўляльныя ўстановы будуць закрывацца апоўначы, пачынаючы з чацвярга, але ім дазволяць заставацца адкрытымі да 2 гадзін ночы ў навагоднюю ноч.