СААЗ хоча вакцынаваць 70% насельніцтва Зямлі да ліпеня 2022
СААЗ плануе вакцынаваць 70% людзей да ліпеня 2022 года. У чалавецтва «засталося 185 дзён да фінішнай прамой», заявілі ў СААЗ і адзначылі, што 2021 год быў досыць складаным у барацьбе з пандэміяй, паведамляе korrespondent.net.
![2697200.jpeg 2697200.jpeg](/img/v1/images/2697200.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
СААЗ абвясціла
новыя планы па вакцынацыі ад каронавіруса — плануе прышчапіць 70% насельніцтва
планеты да сярэдзіны 2022 года. Пра гэта заявіў гендырэктар СААЗ Тэдрас Гебрэесус
у сераду, 29 снежня.
"Гэта момант, калі сусветныя лідары могуць адкінуць палітыку і папулізм, а таксама асабістыя інтарэсы, якія пагражаюць агульнаму рэагаванню на пандэмію, а таксама пагражаюць сарваць рэагаванне на новае захворванне, якое непазбежна з'явіцца", — сказаў Гебрэесус.
![ У Беларусі сёння знайшлі амікрон. І адразу ў чатырох хворых У Беларусі сёння знайшлі амікрон. І адразу ў чатырох хворых](/img/v1/images/photo_2021_09_20_13_24_26.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што 2021 год быў досыць складаным у барацьбе з пандэміяй, ён разлічвае, што чалавецтву ўдасца прышчапіць 70% насельніцтва да 1 ліпеня 2022 года.
"У нас засталося 185 дзён да фінішнай прамой вакцынацыя 70% насельніцтва да пачатку ліпеня 2022 года", — зрабіў выснову Гебрэесус.