Жанчыны ў белым і з памідорамі — новы крэатыўны флэшмоб на вуліцах Мінску
Жанчыны ў белым гулялі па мінскіх вуліцах. І не забіліся на новы сімвал пратэсту — памідоры, піша «Салідарнасць».
![pam06_4.jpg pam06_4.jpg](/img/v1/images/pam06_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Не так даўно зняволены актывіст Анатоль Шалковіч, у «пакаяльным» відэа распавёў пра сваю любоў да памідораў са смятанай. З таго часу Анатоль Шалковіч стаў новым героем мемаў.
![pam06_1.jpg pam06_1.jpg](/img/v1/images/pam06_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сілавікі затрымалі Анатоля Шалковіча і прымусілі прызнаць сваю віну ў «пакаяльным» відэа. Гэты ролік апублікаваў ГУУС Мінгарвыканкама. Там сівы мужчына з добрай усмешкай растлумачыў, чаму яму падабаецца спалучэнне белага і чырвонага колеру: «жонка рудзенькая», дый памідоры са смятанай таксама заўсёды смакавалі.