Затрымалі дачку і зяця рэпетытара Яўгена Лівянта. Сам ён таксама за кратамі
Пра затрыманне дачкі вядомага беларускага педагога і рэпетытара, сузаснавальніка адукацыйнага праекта «100 балаў» Яўгена Лівянта паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы.
У відэа, якое змантавалі сілавікі, дзяўчына кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічала ў «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». У снежні мінулага года яе разам з мужам затрымалі пры вяртанні з Польшчы.
Пра затрыманне Яўгена Лівянта стала вядома 28 снежня.Сілавікі вінавацяць яго ва ўдзеле ў пратэстах-2020, «перакрыцці дарог» і нават «спробе дзяржперавароту», бо Лівянт уваходзіў у склад Каардынацыйнай рады.
Яўген Лівянт крытыкаваў уступную кампанію ў ВНУ, зніжэнне
патрабаванняў да студэнтаў і тое, што краіна губляе таленавітую моладзь.
«Міністэрства адукацыі лічыць рэпетытараў ворагамі, а мяне —
ворагам №1», — сказаў Яўген Лівянт у адным з відэа. Ён шмат гадоў выкрываў
праблемы ў сферы адукацыі і востра спрачаўся з Мінадукацыі, жорстка крытыкаваў
многія ініцыятывы чыноўнікаў і спрабаваў данесці іх шкоднасць: школьную форму,
няпрофільную нагрузку настаўнікаў і іх невысокія заробкі.