Затрымалі журналістак Вольгу Давыдаву і Любоў Лунёву

Вольгу Давыдаву і Любоў Лунёву, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», затрымалі «за здымкі ў рэжымным аб’екце».

jpg_660x440.jpg

Зараз на іх афармляюць пратаколы у Ленінскім РАУС. Яны знаходзіліся на сустрэчы журналістаў з жонкамі затрыманых сёння ноччу актывістаў і Насты Дашкевіч. Потым яны паехалі ў Ленінскі РАУС, дзе, па папярэдняй інфармацыі, павінны былі знаходзіцца Зміцер Дашкевіч і Арцём Леўчанка. Іх там не аказалася, а журналістак затрымалі «за здымкі ў рэжымным аб’екце».


Пры гэтым, Любоў Лунёва нічога не здымала і нават не трымала ў руках тэлефона.
Разам з імі затрыманая і Наста Дашкевіч.
Паводле belsat.eu