Затрыманы ІТ-прадпрымальнік Дзмітрый Досаў
У «пакаянным відэа» Дзмітрый распавядае, што быў падпісаны на адзін з тэлеграм-каналаў, прызнаных экстрэмісцкімі, рабіў рэпосты, у фэйсбуку размясціў відэа з пратэстаў у жніўні 2020 года, паведамляе dev.by.
Дзмітрый Досаў — венчурны інвестар і ІТ-прадпрымальнік. Быў CEO і кофауўндэром кампаніі Humansee Labs і заснавальнікам праекта The Heroes Media. У 2019 годзе арганізоўваў адборачны конкурс стартапаў Seedstars World у Мінску.