Затрыманы Віктар Медведчук, кум Пуціна
Уладзімір Зяленскі апублікаваў фота затрыманага алігарха Віктара Медведчука, кума прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна

Прэзідэнт Украіны ў сваім тэлеграме змясціў фота прарасійскага алігарха Віктара Медведчука, які месяц таму ўцёк з-пад хатняга арышту.
Палітык Віктар Медведчук узначальваў прарасійскую партыю «Апазіцыйная платформа “За жыцьцё”» (АПЗЖ), быў дэпутатам Вярхоўнай рады. Амаль год таму, у траўні 2021-га Медведчука пачалі падазраваць у дзяржаўнай здрадзе і пасадзілі пад хатні арышт. Калі пачалася вайна з Расіяй, алігарх збег з-пад арышту.