Зноў рост. За суткі ў краіне 1851 новы выпадак COVID-19
За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1851 пацыент з COVID-19, выпісаныя — 2422 пацыенты, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў телеграм-канале. Зноў адзначаецца сутачны рост інфікараваных: за мінулыя суткі іх было 1649, днём раней — 1796.
З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 152453 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 129950 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, перадае TUT.BY.
У актыўнай фазе COVID-19 — 21273 пацыента.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1230 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Восем — за апошнія суткі.
Усяго ў краіне праведзена 3487468 тэстаў. За мінулыя суткі — 25715 тэстаў. Працэнт станоўчых-каля 7,2.
Гродзенская і Брэсцкая вобласці, паводле ацэнак спецыялістаў, выйшлі на плато па захворвання каронавіруснай інфекцыі. Пра гэта карэспандэнту «Звязды» распавёў кіраўнік міжрэгіянальнага штаба па Гродзенскім і Брэсцкім рэгіёнах па прадухіленні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі, старшыня Гродзенскага аблвыканкама, экс-міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
Паводле яго слоў, бальнічных ложкаў, апаратаў ШВЛ і пунктаў рэспіраторнай падтрымкі ў Брэсцкім і Гродзенскім рэгіёнах хапае. З наяўнай колькасці апаратаў ШВЛ занята не больш за 15%.
Галоўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка раней казаў, што эксперты разлічваюць выйсці на плато ў цэлым па рэспубліцы ў снежні ці нават студзені. Пры гэтым ён адзначаў, што эпідсезон па захворванні на грып у нас чакаецца ў студзені — лютым. Так што сур’ёзнае зніжэнне захворвання чакаецца толькі да вясны.