Зноў затрымалі валанцёра і былога палітвязня Ілью Міронава
Учора, 8 снежня, зноў быў затрыманы гамяльчук Ілья Міронаў, паведамляюць праваабаронцы.
![314979573_857639892350017_5861020953901305786_n_e1669854216370_logo_1.jpg 314979573_857639892350017_5861020953901305786_n_e1669854216370_logo_1.jpg](/img/v1/images/314979573_857639892350017_5861020953901305786_n_e1669854216370_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэта здарылася, калі валанцёр, які напісаў тысячы лістоў палітвязням і заклікаў працягваць пісаць за краты і цяпер, пайшоў у РАУС на прафілактычную гутарку.
Пазней стала вядома, што валанцёра будуць судзіць сёння, 9 снежня, пасля абеду. Падставы суда пакуль не вядомыя.
Нагадаем, Ілью ўжо затрымлівалі 21 лістапада. Тады яго адправілі за краты на 5 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (19.11 КаАП) — нібыта за падпіску на «экстрэмісцкі» канал. Калі Ілля выйшаў на волю, ён распавядаў, што цяпер умовы ўтрымання вязняў у ІЧУ «сталі больш жорсткімі не толькі ў параўнанні з мінулым годам, але і нават з умовамі СІЗА, у якім я правёў 389 дзён». Да вязняў-сутачнікаў ставіліся горш, чым да крымінальнікаў, пагоршылася і харчаванне. І «самае галоўнае, што мяне абурыла: камеры былі адназначна перапоўненыя. І там, дзе павінны былі размяшчацца двое, размяшчалі пяцярых, шасцярых, з-за чаго даводзілася спаць на стале, падлозе», — падзяліўся Ілля з журналістамі.
![Ілля Міронаў: Да нас ставіліся горш, чым да крымінальнікаў Ілля Міронаў: Да нас ставіліся горш, чым да крымінальнікаў](/img/v1/images/306679582_5974369195931295_509053782513034694_n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, у кастрычніку былога палітвязня асудзілі да 1,5 года калоніі па «справе Зельцэра» За кратамі да суда яго ўтрымлівалі больш за год, таму пасля суда адпусцілі, бо свой «тэрмін» ён і так адседзеў.
![Ілля Міронаў: Інтэрв'ю пасля вызвалення Ілля Міронаў: Людзей, якія пісалі мне лісты, станавілася ўсё болей](/img/v1/images/311505437_1157753855091577_5818582475354415773_n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)