Зноў затрыманы вакаліст гурта «Дай дарогу!» Юрый Стыльскі
Юрыя Стыльскага, лідара гурта "Дай Дарогу!", ізноў затрымалі ў Брэсце. Гэта адбылося каля 15:00.

Лідара гурту «Дай Дарогу!» Юрыя Стыльскага затрымалі другі раз за пяць дзён. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на відавочца затрыманьня.
Стыльскага затрымалі каля 15-й гадзіны на вуліцы Будзёнага ў Брэсце. Па словах відавочцы, Юры Стыльскі жыве непадалёк, ніякага мітынгу ў раёне затрымання не было, як і людзей побач з музыкам.
Мінулым разам Стыльскага затрымалі ўвечары 15 жніўня каля дома, пасля шматтысячнай дэманстрацыі, якую ён ачольваў з бел-чырвона-белым сцягам. На наступны дзень музыку адпусцілі.