Еўрапейскія кінаарганізацыі аб'ядноўваюцца ў падтрымку беларускіх пратэстоўцаў
22 еўрапейскія кінаарганізацыі выступілі са зваротам у падтрымку жыхароў Беларусі. У краіне адбыўся тыдзень пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, якія прывялі да гвалту ў дачыненні да дэманстрантаў.
«Мы, еўрапейскія кінарэжысёры, патрабуем ад беларускіх уладаў неадкладна спыніць гвалт, паважаць свабоду выбару беларускага народа і адразу вызваліць усіх затрыманых. Мы патрабуем выканання пажаданняў беларускага народа: вызваліць усіх палітвязняў; адстаўка прэзідэнта Лукашэнкі і правядзенне свабодных і сумленных выбараў».
Поўны спіс арганізацый, якія падпісалі ліст:
Accademia del Cinema Italiano - Premi David di DonatelloCzech Film and Television AcademyDaKino Film FestivalDFF - Deutsches Filminstitut & FilmmuseumDirectors’ Guild of PolandEuropean Film AcademyEuropean Producers ClubFERA I Federation of European Film DirectorsgoEast – Festival des mittel- und osteuropäischen FilmsHaifa International Film FestivalIcelandic Film- & TV AcademyKrakow Film FestivalPolish Film AcademyPolish Screenwriters’ GuildSCANORAMA European Film ForumScripTeast Master Scriptwriters TrainingSlovak Film and Television AcademySofia International Film FestivalSwiss Film AcademyThe Polish Producers Alliance (KIPA) Ukrainian Film AcademyWarsaw Film Festival
budzma.by паводле Screendaily.com