ЗША высылаюць з краіны 60 расійскіх дыпламатаў
Таксама прынята рашэнне закрыць расійскае генконсульства ў Сіэтле
Улады ЗША прынялі рашэнне выслаць з краіны 60 расійскіх дыпламатаў, а
таксама зачыніць расійскае генконсульства ў Сіэтле. Пра гэта ў панядзелак на
спецыяльным брыфінгу паведаміў прадстаўнік амерыканскай адміністрацыі.
Гаворка ідзе пра 48 супрацоўнікаў амбасады і 12 чальцоў пастаяннага прадстаўніцтва РФ пры ААН у Нью-Ёрку. Паводле прадпісання, яны павінны пакінуць краіну на працягу тыдня.
Пры гэтым Вашынгтон выказаў намер пакінуць адкрытымі дзверы для дыялогу з Масквой.
"Злучаныя Штаты гатовыя супрацоўнічаць з Расіяй з мэтай паляпшэння адносін, але гэта можа адбыцца толькі пасля змены паводзін расійскага ўрада", — сказаў прадстаўнік адміністрацыі.
Паводле tass.ru