Журналісту Генадзю Мажэйку амаль паўтара месяца не прымаюць перадачы ў СІЗА
Пра гэта распавёў галоўны рэдактар расійскай «Камсамольскай праўды» Уладзімір Сунгоркін, перадаюць naviny.online.
![фота: Камсамольская праўда/сацсеткі фота: Камсамольская праўда/сацсеткі](/img/v1/images/c6e76856_0ad3_41c8_8253_88b6f7ec1fbc.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
фота: Камсамольская праўда/сацсеткі
— Нашага журналіста затрымлівалі альбо 30 верасня, альбо 1 кастрычніка. З таго часу ніхто з ім не размаўляў, далей як у фільме «Жалезная маска», з ім не размаўлялі ні адвакаты, ні бацькі.
Усе пасылкі, адпраўленыя маці ў СІЗА, былі вернуты. Нават вярнулі частку лекаў, якія перадала маці, хаця ў журналіста ёсць шэраг захворванняў. І так ідзе справа не толькі з Генадзем Мажэйкам, але і з іншымі дзвюма сотнямі затрыманых за каментаванне «справы Зельцэра».