«Звязана з экстрэмізмам». У Магілёве затрымлівалі маці з дачкой
Пра гэта паведамляе «Вясна».

Сёння ў Магілёве з інтэрвалам у некалькі гадзін затрымалі маці і яе дачку.
Ад родных затрыманых стала вядома, што спачатку — а 10:30 раніцы — дадому да іх прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і забралі дачку — Лізавету Сенажэнка. Праз некалькі гадзін была затрымана маці Лізаветы — Кацярына Адзінцова. Абедзве знаходзяцца ў РАУСе Ленінскага раёна.
Паведамляецца, што санкцыя была толькі на імя Лізаветы. Паводле слоў родных, ператрусу дома не было, прычына затрымання звязаная з экстрэмізмам — меркавана, з «забароненымі» telegram-рэсурсамі.
UPD. Пазней жанчын вызвалілі. На іх былі складзеныя пратаколы па арт.19.11 КаАП («Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць»).