Звольненыя тэлевізійнікі і Спеўны сход разам ля Купалаўскага (фота, відэа, дапоўнена)
Каля Купалаўскага тэатра зноў сабраліся людзі. Каля 50 чалавек утварылі кола побач з будынкам тэатру. Сюды прыехалі звольненыя тэлевізійнікі. Разам з удзельнікамі "Спеўнага сходу" яны спяваюць народныя песні. Паводле Сяржука Доўгушава, яны плануюць збірацца тут кожны дзень апоўдні.
Паступова людзей паболела, і песня спявалі больш за сотню чалавек. Спявалі "Талаку", "Рэчаньку", не абыйшлося без "Купалінкі". У многіх на вачах былі слёзы.
Пасля акцыі падтрымкі людзі накіраваліся да Філаморніі, дзе ў 13:00 быў запланаваны такі ж канцэрт.