Звыш 70 тысяч грамадзян узялі ўдзел у «Тыдні леса — 2017»

У Беларусі завяршаецца агульнанацыянальная акцыя «Тыдзень леса — 2017», штогод яе ініцыюе Міністэрства лясной гаспадаркі.

5568778.jpg


Удзельнікі, а гэта па папярэдняй інфармацыі звыш 70 тысяч грамадзян, у межах акцыі маглі пасадзіць уласнае дрэва, закласці сквер ці алею ды навесці парадак пасля зімы ў зялёным фондзе краіны. Па словах супрацоўніка Пінскага лясгаса Аляксандра Сахарчука, лес – гэта ёсць нашае жыццё:
– Мы з вамі дышым кіслародам. Адна з асноўных  крыніц утварэння кісларода – фотасінтэз прыроды. Без кісларода няма жыцця на зямлі. Лес паглынае углекіслы газ, ідзе працэс фотасінтэзу і ўтварэнне кісларода. Адно дрэва, ёсць такія разліковыя дадзеныя, “корміць” кіслародам трох чалавек на планеце.
Усяго на добраўпарадкаванне Мінлясгас выдзяліў 900 аб’ектаў ляснога фонда ў розных кропках краіны. Канкрэтныя вынікі акцыі “Тыдзень леса” будуць падведзеныя на пачатку тыдня.
Паводле «Радыё Рацыя»