Жыхары мінскага двара сустрэлі словы чыноўнікаў з «асцярожным аптымізмам»
Жыхары мінскага двара, абмежаванага вуліцамі Кірава, Свярдлова, Ульянаўскай, Бабруйскай, сустрэлі словы намесніка старшыні Мінгарвыканкама Віктара Лапцева аб адмове уладаў ад рэалізацыі праекта па будаўніцтве шматпавярховага дома ў іх квартале з “асцярожным аптымізмам”.
Пра гэта КРЫНІЦА.INFO паведаміў прадстаўнік ініцыятыўнай групы жыхароў двара Дзмітрый Балаш.
«Мы з асцярожным аптымізмам, але не болей за тое, ставімся да сігналаў, пасыланых з гарвыканкаму. Неадназначныя выразы накшталт: «праект па будаўніцтве пакуль рэалізоўвацца не будзе», «мяркуемая забудова была спланаваная з улікам усіх горадабудаўнічых нормаў», «будаўніцтва сёння не ажыццяўляецца і працэс не пачаты» сведчаць, што мы знаходзімся толькі на палове шляху, і праца ініцыятыўнай групы будзе працягнутая. Гэтак жа адзначаем, што зараз мы знаходзімся толькі на дасудовым этапе ўрэгулявання горадабудаўнічага канфлікту. Зразумела, што калі спатрэбіцца — будуць і іншыя этапы», — заявіў ён.
Як паведамляла КРЫНІЦА.INFO, у Мінску ўлады пакуль адмовіліся ад рэалізацыі праекта па будаўніцтве шматпавярховага дома на вуліцы Кірава за «брамай горада». Аб гэтым сказаў 16 ліпеня на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў,