«Жывемабіль» і яго ўладальнік Андрэй Кулакоў
На мірных мітынгах і "Маршы Свабоды"Віцебска улюбёнцам публікі стаў
старэнькі мікрааўтобус з надпісам на капоце " Жыве Беларусь!",
БЧБ-сцягам, чырвонай паласой па белым кузаве і сімваламі "сэрцайка,
кулак, знак перамогі", пад якімі прайшла перадвыбарная кампанія Святланы
Ціханоўскай.

Гэты бусік віцебчукі празвалі "жывемабіль" ці "жывебус". Volkswagen Transporter T3 не раз спрабавала спыніць ДАІ, але кіроўцу амаль заўсёды адбівалі людзі.
Уладальнік бусіка Андрэй КулакоўАндрэй Кулакоў — 26 гадовы індывідуальны прадпрымальнік і кіраўнік Віцебскага клуба аматараў Volkswagen Transporter. У яго цэлая калекцыя такіх аўто-амаль 20. Адзін бус размаляваны ў стылі графіці. А "бел-чырвона-белы» Volkswagen Transporter T3 старэйшы за кіроўцу амаль на дзясятак гадоў, яго выпусцілі ў 1986 годзе.
Пра Андрэя, яго грамадзянскую пазіцыю і штрафы ДАІ чытайце у матэыяле па спасылцы: https://auto.tut.by/news/exclusive/697296.html