Абярыце лепшую кнігу мінулага года
Сёння, 10 траўня, пачынаецца чытацкае неафіцыйнае галасаванне за лепшую кнігу мінулага года. Чытачы зноў могуць прыняць удзел у складанні рэйтынга лепшых кнігаў мінулага года.
Запрацавала народнае галасаванне за кнігу 2018 года, дзе кожны ахвочы можа прагаласаваць за творы, намінаваныя на прэмію «Кніга года» ПЭН-цэнтрам.
Чытацкі рэйтынг мае сімвалічнае значэнне. Вынік галасавання будзе вядомы 28 траўня на афіцыйным ўзнагароджанні, якое ладзіць ПЭН-цэнтр. Свабоднае галасаванне на старонцы kniha.of.by будзе магчымым да18:00 28 траўня. Пераможца народнага галасавання атрымае прыз чытацкіх сімпатыяў.
Чытацкае галасаванне адбываецца трэці раз запар. Сёлета можна галасаваць толькі адзін раз на працягу ўсяго тэрміна. Распрацоўшчыкі сайта дапрацавалі алгарытм вызначэння дублікатаў і за спробу прагаласаваць паўторна можа накладацца нулявы або адмоўны рэйтынг на кнігу аўтара.
***
Сайт http://kniha.of.by быў створаны ў 2017 годзе з ініцыятывы чытачоў у дадатак да афіцыйнага галасавання ад ПЭН-Цэнтра. Кожны год на цырымоніі ўзнагароджання, якую ладзіць ПЭН-цэнтр, агучваюцца таксама вынікі «чытацкай думкі» і пераможца атрымлівае сімвалічны прыз «чытацкіх сімпатый» ад праекта kniha.of.by.
У 2018 годзе, па версіі чытачоў, кнігай 2018 года стала "Беларусалім. Золак" Паўла Севярынца.
У 2017 годзе, па версіі чытачоў, кнігай 2016 году стала "Радзіва Прудок" Андруся Горвата.