За званне «Кнігі году» змагаюцца 72 выданні

Журы са 103 літаратараў вызначыла 72 найлепшыя выданні, што пабачылі свет у мінулым годзе.

kniha_hodu_1.jpg


На сайце прэміі “Кніга году” апублікаваны спіс з 72 выданняў, якія сябры журы згадалі ў ліку найлепшых за 2018 год. Сёлета ў склад вялікага журы ўвайшлі 103 літаратаркі і літаратары.
Вынікі прэміі, а таксама інфармацыя пра галасаванне кожнага сябра журы, будуць апублікаваныя 28 траўня на сайце kniha.by. Пераможца атрымае 1000 еўра па курсе Нацбанка.
Прэмія прысуджаецца адной найлепшай кнізе, выдадзенай у папярэднім годзе ў жанрах мастацкая проза, паэзія, эсэістыка, нон-фікшн. У склад журы мог увайсці любы беларускі пісьменнік і перакладчык.
Прэмія “Кніга году” была заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Папярэднія пераможцы:
за 2017 год — “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча,
за 2016-ы — "Маё невымаўля" Насты Кудасавай,
за 2015-ы — “Нататкі таткі” Андрэя Хадановіча,
за 2014 год прэмія ўручалася ў трох намінацыях — “Дзеці Аліндаркі” Альгерда Бахарэвіча ("Проза") , “Верхні горад” Антона Рудака ("Паэзія"), “Сумны суп” Вольгі Гапеевай “Сумны суп” і “Авантуры студыёзуса Вырвіча” Людмілы Рублеўскай (“Дзіцячая літаратура”).

Паводле прэс-службы Беларускага ПЭН-цэнтра