Абвешчаны спіс намінантаў на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця

Сёлета ён складаецца з 21 кнігі; з 14 выдавецтваў найбольшая колькасць намінантаў — 5 — належыць «Кнігазбору».

hedrojc_3.jpg

Намінантамі сталі:
1. Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Св*бода, 2021
2. Анатоль Бутэвіч. Распасажаны дом. Мінск, «Мастацкая літаратура», 2020
3. Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Мінск, «Галіяфы», 2021
4. Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Мінск, «Кнігазбор», 2021
5. Алег Грушэцкі. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Мінск, «Четыре четверти», 2021
6. Васіль Грынь. Не адчайваемся. Мінск, «Кнігазбор», 2021
7. Таццяна Дамаронак. Маша і яе чароўны лес. Мінск, «Беларусь», 2021
8. Зміцер Дзядзенка. Ордэн Прамяністых. Мінск, «Янушкевіч», 2020
9. Васіль Жуковіч. Прадчуванні. Мінск, «Ковчег», 2021
10. Сяргей Календа. Дэкалог. Вільня, «Логвінаў», 2021
11. Таццяна Карытка. Чаму ўсё так? Мінск, «Кнігазбор», 2020
12. Павел Каспяровіч. Чорная рэчка. Мінск, «Кнігазбор», 2021
13. Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Мінск, «Галіяфы», 2021
14. Маргарыта Латышкевіч, Уласны крыж. Мінск, «Мастацкая літаратура», 2021
15. Уладзімір Ліпскі, Каранацыя душы. Мінск, «Адукацыя і выхаванне», 2021
16. Уладзімір Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021
17. Сяргей Пляскач. ДМБ-91: зычу вярнуцца да дому. Мінск, «Галіяфы», 2021
18. Ганна Севярынец. Мая школа. Мінск, «Лімарыус», 2021
19. Аляксандр Хацкевіч. Замак на ўзгорку. Мінск, «Галіяфы», 2021
20. Вольга Шчукіна. Чарадзейны крышталь, альбо Нечаканы госць. Мінск, «Кнігазбор», 2021
21. Лаўрэн Юрага. Замак з люстраной залай. Мінск, Выдавецкі дом «Звязда», 2021
Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы.
У 2021 пераможцай стала Ева Вежнавец.