Акадэмія навук прэзентуе новы тлумачальны слоўнік беларускай мовы
Новы «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» будзе прэзентаваны грамадскасці 22 лютага. выйшаў у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».
![knihi_2.jpg knihi_2.jpg](/img/v1/images/knihi_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на супрацоўнікаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук.
Аднатомны слоўнік падрыхтаваны лексікографамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Ён выйшаў у выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. У новым выданні знайшоў адлюстраванне сучасны стан лексікі і фразеалогіі беларускай літаратурнай мовы.
У папярэднім слоўніку была ў асноўным лексіка, характэрная для 1980–1990 гадоў, але за апошнія дзесяцігоддзі слоўнікавы запас беларускай мовы значна папоўніўся. Новае выданне “Тлумачальнага слоўніка” змяшчае гэтую новую лексіку.
Спецыялісты адзначаюць, што некаторыя словы набылі ў сучаснай беларускай мове значэнні, якія дагэтуль не адзначаліся ў слоўніку. Адбылося вяртанне значнай колькасці лексічных адзінак, якія нядаўна знаходзіліся на перыферыі лексічнай сістэмы, з’явіліся шматлікія запазычанні, у асноўным англа-амерыканізмы.
У аднатомным слоўніку болей за 65 тысяч словаў.