Андрусь Такінданг і Wіr.by зрабілі мультфільм на вершы Максіма Багдановіча

Да 130-годдзя Максіма Багдановіча выпусцілі мультфільм па матывах яго вершаў.

Каманда Wіr.by разам з Андрусём Такіндангам стварыла мультфільм па матывах вершаў вечна маладога паэта. Аўтары мультфільма імкнуліся нагадаць не толькі пра самыя вядомыя, праграмныя вершы (Пагоня, Раманс, Слуцкія ткачыхі), але і паказаць схаваныя дыяменты творчасці Багдановіча.

З вялікай любоўю і пашанай да паэта стваральнікі мультфільма хочуць яшчэ раз даказаць, што творчасць Максіма Багдановіча дагэтуль актуальная, а значыць — пазачасавая і пазапрасторавая. Вандруйце разам з паэтам ад Старажытнага Егіпта да сучаснага Мінска.