Беларуска Дар'я Жук здыме для «Netflix» крымінальны трылер «Затое»

Беларуская рэжысёрка Дар'я Жук здыме ў Расіі крымінальны трылер «Затое» для найбуйнейшай стрымінгавай платформы «Netflix».

minsk_darya_zhuk_2022_1_lhf78.jpg


Дзеянне фільма разгорнецца ў постсавецкі перыяд. Па сюжэце, журналістка Крысціна і міліцыянт Дашкін паспрабуюць расследаваць справу аб знікненні дзіцяці ў закрытым горадзе Лабачэўск-4.

Удзел у здымках возьмуць Анастасія Талызіна, Міхаіл Трайнік, Максім Стаянаў, Паліна Куцепава, Вікторыя Талстаганава і іншыя акцёры.

Дар'я Жук нарадзілася ў Мінску ў сям'і журналістаў. Скончыла Гарвардскі ўніверсітэт і вышэйшыя рэжысёрскія курсы ў Калумбійскім універсітэце. Адна з галоўных работ Дар'і — кінастужка «Крышталь», якая была кандыдатам на прэмію «Оскар» у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».