Беларускі раманс у выкананні Змітра Вайцюшкевіча і Спеўнага Сходу

27 чэрвеня у дворыку «Грай-кафэ» адбудзецца незвычайная падзея. Нарэшце, на Спеўны Сход завітае знакаміты спявак, аўтар шматлікіх беларускіх хітоў і проста «залаты» мужчына — Зміцер Вайцюшкевіч.

ss_vaytsyushkevich_fb.png


У атмасферы летняга і, нават, рамантычнага Менска будзем спяваць вядомыя песні, якія ўжо сталі класікай беларускага гарадскога раманса. Дарэчы, на старонках ініцыятывы ў сацыяльных сетках слухачы могуць прапанаваць сваю ўлюблёную кампазіцыю для таго, каб разам выканаць яе падчас спеўнага сходу. Завітвайце!
Спеўны сход у сацыяльных сетках: FacebookVKInstagramYouTube

Вядоўца – Сяржук Доўгушаў
Месца: дворык “Грай-кафэ” (Інтэрнацынальная, 33)
Калі: 27.06. Пачатак а 19.30. Уваход вольны (free donation)
Спеўны сход – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры. Ажыццяўляецца дзякуючы ахвяраванням людзей на платформе talaka.org.