Упершыню ў Мінску — міжнароднае «Свята Музыкі»
Міжнародная акцыя «Свята Музыкі» (Fête de la Musique) адбудзецца ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея 21 чэрвеня. Гэта штогадовая музычная падзея праходзіць ва ўсім свеце і прымеркавана да Дня летняга сонцастаяння.
![187_54b5a1cd.jpg 187_54b5a1cd.jpg](/img/v1/images/187_54b5a1cd.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нацыянальны гістарычны музей парадуе наведвальнікаў магчымасцю не толькі пазнаёміцца з яго экспазіцыямі, але і паслухаць музыку ў філіялах і шматлікіх залах з першых хвілін адкрыцця.
«Свята Музыкі» — гэта выдатная нагода пазнаёміцца з разнастайнасцю музычных жанраў, прадстаўленых у Беларусі, а таксама натхніцца сучасным джазам, прадстаўленым родапачынальніцай традыцыі «Свята Музыкі» — Францыяй. Лайн-ап мінскага «Fête de la Musique» — шматжанравы, усеабдымны і высокапрафесійны.
З 18.00 да 23.00 перад гасцямі свята выступяць беларускія выканаўцы Re1ikt, Nizkiz, Malanka Orchestra, Аня Жданава. Таксама адыграюць спецыяльна запрошаныя з Францыі артысты Patricia Bonner (вакал), Jean-Michel Proust (саксафон), якія прадставяць сумесную праграму з трыа Канстанціна Гарачага.
Атмасферу гарадской арт-падзеі дапоўніць творчая група «Гарошак Маркет». А тых, хто збіраецца атрымліваць асалоду ад музыкі ад пачатку і да канца, парадуе спецыяльна арганізаваная фудкорт-зона.
![fete_de_la_musique_afisha.jpg fete_de_la_musique_afisha.jpg](/img/v1/images/fete_de_la_musique_afisha.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Упершыню «Свята Музыкі» прайшло ў 1981 годзе ў Францыі. З часам свята набірала абароты і да цяперашняга моманту стала значнай міжнароднай арт-падзеяй. Сёння больш за 100 краінаў і 340 гарадоў па ўсім свеце кожны год праводзяць жывыя выступы ў межах «Свята Музыкі». У гэтым годзе Беларусь упершыню далучыцца да гэтай міжнароднай акцыі.
Падзея арганізавана па ініцыятыве Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Гэта сумесны праект Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і Канцэртнага агенцтва «Эквілібрыўм Артс». Генеральны партнёр акцыі «Свята Музыкі» у Мінску — СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ».
Білеты можна набыць у касе музея