Галерэя «Ў» аднаўляе працу на новым месцы.
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск) абвясціла пра аднаўленне працы з 22 чэрвеня.
![6ed17.jpg 6ed17.jpg](/img/v1/images/6ed17.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Доўгатэрміновым праектам «Без выключэнняў!» распачнецца серыя выставаў, якія дазволяць зазірнуць у мінулае, у тое, што было зроблена цягам апошніх год, а таксама накідаць рысы будучага развіцця, ствараючы свой як бы гіпатэтычны праект музея сучаснага мастацтва.
![unnamed_69.jpg unnamed_69.jpg](/img/v1/images/unnamed_69.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праграмны выраз выставы адкрыцця – даванне прасторы выказвання значным, але часцяком грамадска недаацэненым праектам, перыферыйным пазіцыям сярод мастацтва Беларусі, а таксама супольнасцям, якія знаходзяцца па-за бачнасцю большасці. "На новым месцы галерэі мы, нарэшце, рэалізоўваем сваю мару аб стварэнні даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю", — кажуць арганізатары.
У межах выставы пройдуць дадатковыя мерапрыемствы на любы густ, праграма якіх будзе анансавана асобна.
Удзельнікі праекта:
Ірына АнуфрыеваАндрэй БуселУладзімір Грамовіч і Генадзь ГракАлеся ЖыткевічАляксандр КамароўАляксей НавумчыкВоля СасноўскаяАнтаніна Слабодчыкава
Выстава:
Валянціна КісялёваГанна Чыстасердава
Куратарская падтрымка:
Лена Прэнц
Куратарскі тандэм:
Міхаіл ГулінЭлтадж Зейналаў
Суправаджальная праграма і майстэрні:
Ганна КарпенкаСафія Садоўская
Галерэя "Ў" адкрыецца 22 чэрвеня а 19 гадзіне па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 19 (уваход з боку вул.Леніна)
Час працы: пн-нд 12:00 – 20:00Уваход па квіткахДаведкі па тэлефоне: +375 29 370 06 16