Беларусы талакой сабралі грошы на першы помнік Тадэвушу Касцюшку на радзіме
Два дні таму не хапала яшчэ 15% ад неабходнай сумы, што збіралася на платформе «Талака». Але калі тайбаксёр Віталь Гуркоў выставіў на аўкцыён у падтрымку кампаніі па збору сродкаў свой пераможны шалік, справа пайшла значна шпарчэй.
На гэты момант сабрана 17 505 рублёў — 100% сумы. Трэба адзначыць, што гэта значна больш, чым планавалася сабраць першапачаткова. Падчас кампаніі было вырашана, што раставая скульптура нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША мусіць стаяць на п’едэстале. Гэта і пацягнула павелічэнне сумы, пiша Наша Нiва.