Беларусы ў Дзень сяброўства ў Нью-Ёрку былі з бел-чырвона-белымі сцягамі
У нядзелю, 5 жніўня, у Брукліне адбыўся 5-ы штогадовы Міжнародны Дзень сяброўства — фестываль, у якім бяруць удзел 195 краін — чальцоў ААН.
У рамках мерапрыемства адбыўся "Парад адзінства" — прадстаўнікі розных нацый прайшлі са сцягамі 195 краін па вуліцы Фултан да будынку Бруклінскага муніцыпалітэту, насупраць якога былі ўсталяваныя павільёны розных краін.
У павільёне, які выставіла афіцыйнае беларускае прадстаўніцтва пад чырвона-зялёным сцягам, можна было пабачыць сувеніры з саломкі, пачаставацца беларускім квасам, печывам і цукеркамі.
Парафіяне Сабору БАПЦ Кірылы Тураўскага прыйшлі на гэта мерапрыемства з бел-чырвона-белымі сцягамі.