Больш за 4000 песень, беларускія аўдыёкнігі і казкі: з’явіўся новы сайт для пашырэння беларускай мовы
Праект BelarusMusic.com цалкам бясплатны. Ён распрацаваны і падтрымліваецца валанцёрамі для распаўсюджвання беларускай мовы.
![jjjjjum2s9jp1su3lofn7kdy6n2cdvztubr2.jpg jjjjjum2s9jp1su3lofn7kdy6n2cdvztubr2.jpg](/img/v1/images/jjjjjum2s9jp1su3lofn7kdy6n2cdvztubr2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Поўная свабода. Глядзіце ў любы час і ў любым месцы. З любой прылады. Стрым музыкі ў браўзеры, на тэлефоне, планшэце, Smart TV, кансолях, Chromecast, Apple TV і іншых», — пішуць стваральнікі сайта.
Паслухаць творы з рэгістрацыяй і без рэгістрацыі, а таксама падтрымаць сам праект можна па спасылцы.