Раман Альгерда Бахарэвіча «Сарока на шыбеніцы» трапіў у шорт-ліст прэстыжнай польскай прэміі Angelus
Раман Альгерда Бахарэвіча «Сарока на шыбеніцы» трапіў у шорт-ліст прэстыжнай польскай прэміі Angelus. Пра гэта паведаміла «Беларуская рада культуры»».
![photo_2022_08_30_12_36_03.jpg photo_2022_08_30_12_36_03.jpg](/img/v1/images/photo_2022_08_30_12_36_03.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У чэрвені
журы абрала 14 кніг са 100 ў доўгі спіс, там быў і раман Андрэя Адамовіча «Песня пра Цімура». Кароткі спіс прэміі Angelus — гэта 7 кніг, у
якіх, на думку журы, спалучаюцца «шырока асэнсаваная
цэнтральнаеўрапейскасць, перапрацоўка траўм, характэрных для нашага рэгіёна, а
таксама нацыянальна-культурная невідавочнасць».
Раней
намінантамі на цэнтральнаэўрапейскую літатурную прэмію былі беларусы Ігар
Бабкоў (у 2009 годзе) і Уладзімір Някляеў (у 2016-м). А ў 2011-м годзе Святлана
Алексіевіч стала пераможцай прэміі з кнігай «У вайны не жаночае
аблічча».
Angelus
з’яўляецца самай высокааплатнай літаратурнай прэміяй у Польшчы — аўтар
узнагароднай кнігі атрымае 150 тысяч злотых (каля 30 тысяч еўра).
Пераможца
гэтага году будзе абвешчаны 15 кастрычніка ва Уроцлаве.
![Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч: «Беларусы сёньня — гэта людзі з пашпартамі, але безь дзяржавы» Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч: «Беларусы сёньня — гэта людзі з пашпартамі, але безь дзяржавы»](/img/v1/images/292343334_760547285292637_7359110681869076709_n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)