Цэнзура на выставе «Пагоні». Загадалі зняць карціны Аляксея Марачкіна і Алеся Пушкіна
У Палацы мастацтваў у Мінску адкрылася выстава «Пагоня», прысвечаная 25-годдзю мастацкай суполкі «Пагоня».
Алесь Пушкін «Памяці беларусаў, загінулых за Украіну». Фота Генадзя Драздова з facebook.
24 лістапада днём, калі экспазіцыя была цалкам гатовая, карціны развешаныя, патэлефанавалі з Міністэрства культуры і загадалі зняць дзве працы Аляксея Марачкіна. Гэта «Двубой, альбо супраціў дзвюхгаловаму мутанту» і «Маці Божая Нябеснай сотні».
Спадар Марачкін апавёў карэспандэнту "Радыё Свабода", што карціну «Маці Божая Нябеснай сотні» ўдалося адстаяць. Мастак спаслаўся на афіцыйную пазіцыю Беларусі ў дачыненні да Украіны. А вось «Двубой» давялося зняць, бо тады пад пагрозай была сама выстава.
Аляксей Марачкін — адзін з заснавальнікаў «Пагоні» і неадменны арганізатар выстаў творчай суполкі.
Таксама з выставы знялі карціну Алеся Пушкіна «Памяці беларусаў, загінулых за Украіну».
Фотаімгненні з адкрыцця выставы
Мікола Купава з гледачамі