«Фантастычныя плыўцы» сыгралі Бетховена

Авант-джазавы ансамбаль "Фантастычныя плыўцы" (Fantastic Swimmers) набыў новую грань ‒ часова ператварыўся ў суполку піяністаў. У склад увайшлі вядомыя па розных калектывах майстары клявішаў: Дар'я Багаслова ("Раса Летуценьнікаў"), Максім Іўкін ("Балцкі Cубстрат"), Максім Субач (Subtonans), Мішэль Даіліда ("Голос Кинчева") ды Ільля Сіўцоў.

fantastic_swimmers_over_beet_fk159.png

У такім выглядзе запісаны EP "Over Beet". Трэкліст складаецца з шэрагу сольных імправізацыяў на тэму творчасьці Людвіга ван Бэтховэна. Запіс адбыўся напрыканцы мінулага году ў музэі-майстэрні Заіра Азгура ў Менску. Рэліз папярэднічае выхаду больш маштабнае працы ‒ "Фартэпіяннага канцэрту #1".
Ансамбаль "Фантастычныя Плыўцы" існуе з 2005 году, мае менскі й варшаўскі склады. Цягам свайго існаваньня "плыўцы" выдалі шэраг студыйных і канцэртовых альбомаў, у тым ліку сэрыю Concerto Grosso. Па замове зрабілі пару саўндтрэкаў для нямога кіно ды трыб’ют Pink Floyd. Апошні студыйны LP "Лягерныя песьні" ("Camp Songs") выйшаў у 2017 годзе ў Францыі.


Паводле прэс-рэліза