Фестываль габрэйскай культуры ўпершыню правядуць у Мінску
У Верхнім горадзе ўпершыню пройдзе дзень габрэйскай культуры. Сталічнае мерапрыемства пад гучнай назвай «Фестываль восеньскіх святаў» адбудзецца 25 верасня.

Арганізатарамі выступілі Мінгарвыканкам і Саюз беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын.
Падчас свята гасцей і жыхароў сталіцы чакаюць майстар-класы, дэгустацыя страў габрэйскай кухні, а таксама знаёмства з традыцыямі габрэйскай культуры. Запланавана паказальнае выступленне і майстроў ізраільскага баявога мастацтва Кравена-мага.
Як заўсёды, на пляцоўцы ў Верхнім горадзе пройдуць розныя віктарыны і конкурсы. Таксама арганізатары абяцаюць вялікую дзіцячую праграму.
Усе наведнікі свята змогуць атрымаць асалоду ад творчасці габрэйскіх выканаўцаў, а непаўторны нацыянальны каларыт дапамогуць стварыць калектывы і тэатры з усіх куткоў Беларусі.
Усе жадаючыя змогуць задаць пытанні рабіну і пазнаёміцца з гісторыяй габрэяў, якія пражываюць на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Паводле belnovosti.by